Лесная песня

Год
1950
Исполнение
1970
Музыка
Владимир Оловников
Стихи
А. Русак
Исполнитель
Хор БелТРК

Текст песни

Ой, бярозы да сосны, партызанскія сёстры, Ой, шумлівы ты лес малады. Толькі сэрцам пачую тваю песню лясную, І успомню былыя гады. Ды успомню пажары, ды варожыя твары, І завеі халодных вятроў, І слату, і нягоды, і начныя паходы, І агні партызанскіх кастроў. Край любімы мой, родны, ты навекі свабодны, За цябе я на бітву хадзіў, Каб ніколі-ніколі ты не быў у няволі, Каб заўсёды у шчасці ты жыў. Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы, Толькі пушча за полем шуміць. Ой, бярозы да сосны, партызанскія сёстры, Вас ніколі ў жыцці не забыць.
Скачать песню MP3